Паважаныя жыхары горада Лунінца і горада Мікашэвічы!
Рашэннем Лунінецкага райвыканкама №447 ад 14 сакавіка 2022 г. у перыяд з 18 сакавіка па 17 красавіка 2022 абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану і азеляненні на тэрыторыях населеных пунктаў Лунінецкага раёна.
Для паляпшэння камфортнасці пражывання запрашаем Вас прыняць самы актыўны ўдзел у навядзенні парадку і падтрыманню чысціні на дваровых і прылеглых тэрыторыях шматкватэрных дамоў, у месцах агульнага карыстання і падвальных памяшканнях, індывідуальных домаўладанняў ў гарадской і сельскай мясцовасці, у азеляненні дваровых тэрыторый, пасадцы кустоў і дрэў.
Ад нас з вамі шмат у чым залежыць парадак на вуліцах, дварах і скверах. Толькі сумеснымі намаганнямі мы даможамся, каб наш горад стаў яшчэ больш прыгожым, чыстым і дагледжаным.
Па арганізацыйных пытаннях просьба звяртацца ў жыллёва-эксплуатацыйную службу па тэл.3-20-24, 2-09-33.
Па пытаннях вывазу тка з прыбіраных тэрыторый звяртацца ў аварыйна-дыспетчарскую службу і ўчастак санітарнай ачысткі Лунінецкага ЖКГ па тэлефонах: 6-26-72, 5-78-72.
Адміністрацыя Лунінецкага ЖКГ