Камітэт дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (камітэт "Брэстаблмаёмасць")
224005, г. Брэст, вул. Леніна, 11
тэл.+ 375 162 26 97 30 (прыёмная)
kgi@brest-region.gov.by
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30
абед з 13 да 14
выхадны: субота, нядзеля
Камітэт "Брэстаблмаёмасць" уваходзіць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе спецыяльныя функцыі ў сферы кіравання, распараджэння, пераўтварэння, ацэнкі і ўліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама ў структуру Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта - па пытаннях кіравання, распараджэння, прыватызацыі, пераўтварэння, ацэнкі і ўліку дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Брэсцкай вобласці.
Асноўнай задачай камітэта "Брэстаблмаёмасць" з'яўляецца ажыццяўленне мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па пытаннях маёмасных адносін, уключаючы кіраванне» распараджэнне, прыватызацыю (за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду), Пераўтварэнне, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, за выключэннем адносін у галіне выкарыстання і аховы зямель (у тым ліку па вызначэнні памеру страт, што прычыняюцца землекарыстальнікам адабраннем у іх зямельных участкаў і зносам, парадку і ўмоў іх кампенсацыі), нетраў, іншых прыродных рэсурсаў, жылля, дзяржаўнай маёмасці ў працэсе эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), а таксама іншай маёмасці, якая вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.