Паважаныя жыхары горада Мікашэвічы!
Згодна з графікам рамонту і выпрабаванняў цеплавых сетак на 2022 год, у мэтах падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона 2022/2023 года з 17 па 27 мая 2022 г.будуць праводзіцца выпрабаванні цеплавых сетак у г. Мікашэвічы на трываласць і шчыльнасць.
На час правядзення выпрабаванняў кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і іншым уладальнікам цепласпажывальнага абсталявання неабходна забяспечыць пастаяннае назіранне навучаным і праінструктаваным персаналам за трубаправодамі цеплавых сетак і абсталяваннем, якія знаходзяцца на іх балансе.
Пры выяўленні парываў трубаправодаў цеплавых сетак просьба паведамляць па тэлефонах: 68-474-АДС Лунінецкага ЖКГ г. Мікашэвічы, 68-564, 68-305-кацельня.
Кіраўніцтва Лунінецкага ЖКГ паведамляе, што ў перыяд правядзення выпрабаванняў і рамонтна-аднаўленчых работ будзе спынены адпачынак цепланосбіта спажыўцам на патрэбы гарачага водазабеспячэння.
Лунінецкая ЖКГ прыносіць прабачэнні жыхарам горада за часовыя нязручнасці ў сувязі з адсутнасцю гарачай вады ў дні правядзення выпрабаванняў і рамонтна-аднаўленчых работ.