Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт прадае незаселенае жылое памяшканне (кватэра ў блакіраваным жылым доме), размешчанае па адрасе: г. Лунінец, вул. Чарняхоўскага, д. 7, кв. 1 (агульная плошча жылога памяшкання – 14,5 кв. м., колькасць пакояў – 1, год пабудовы - 1912), без правядзення аўкцыёну:
грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства, па ацэначным кошце 2 500 (дзве тысячы пяцьсот беларускіх рублёў);
грамадзянам з ліку ўласнікаў кватэр, размешчаных у вышэй згаданым блакіраваным жылым доме, па рынкавым кошце, паніжаным на пятнаццаць працэнтаў 2125 (дзве тысячы, сто дваццаць пяць беларускіх рублёў).
Заявы грамадзян прымаюцца ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лунінецкага райвыканкама (г.Лунінец, вул. Чырвоная, 1, каб. 212) з 13.09.2022 па 27.09.2022 у прыёмны час: Панядзелак – Пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00. Пры сабе мець пашпарт. Даведкі па тэлефоне: 24162.
Па заканчэнні пазначанага тэрміну Лунінецкі райвыканкам разгледзіць заявы.
Даведачны:
Продаж незаселеных жылых памяшканняў ажыццяўляецца:
грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства, на падставе заяў аб набыцці жылога памяшкання з улікам чарговасці прыняцця на такі ўлік.
Грамадзянам з ліку уласнікаў кватэр, размешчаных у блакіраваных жылых дамах, зыходзячы з чарговасці іх паступлення заяў аб набыцці жылога памяшкання